Гульня-віктарына “Падарожжа ў краіну казак і прыгод”
22.05.202122.05.2021 для вучняў 1-4 класаў была праведзена гульня-віктарына “Падарожжа ў краіну казак і прыгод”. Вучні адгадвалі загадкі пра казачных герояў, угадвалі герояў казак па вершаваным апісанні, угадвалі назвы казак па ключавых словах, вызначалі аўтараў казак, разгадвалі крыжаванку, пазнавалі казкі па ўрыўках. У заключэнне віктарыны было праведзена бліцапытанне, у час якога вучні адказвалі на пытанні па казках. Віктарына суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй.