Піянерская субота
25.09.2021
25 верасня ў Церабяжоўскай сярэдняй школе прайшла піянерская субота. Сярод акцябрат была праведзена віктарына “Качу, лячу ва ўвесь апор”. У ходзе віктырыны вучні пашырылі свае веды аб прафесіі вадзіцеля і відах транспарта, адгадвалі загадкі, крыжаванку, спаборнічалі ў конкурсах “Віды транспарта”, “Што лішняе”. |
|
Вучні 5 і 7 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Законы і традыцыі БРПА”. Яны пазнаёміліся з дзейнасцю піянерскай арганізацыі, актуальнымі мэтамі і задачамі, яе справамі і традыцыямі; вучыліся завязваць піянерскі гальштук, аддаваць салют. | |
Для вучняў 5-6 класаў быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільму “Брэсцкая крэпасць”, прысвечаны 50-годдзю ўрачыстага адкрыцця мемарыяла “Брэсцкая крэпасць-герой”. | |
А завяршылася піянерская суббота акцыяй “Абеліск” |
|