Адкрыты турнір па інтэлектуальным гульням “Беларусь праваслаўная”
16.10.202116 кастрычніка ў Церабяжоўскай школе ў рамках Тыдня праваслаўнай культуры прайшоў адкрыты міжшкольны турнір па інтэлектуальным гульням “Беларусь праваслаўная”. Вядучай выступіла Дабрыянец Ірына Васільеўна, педагог дадатковай адукацыі раённага цэнтра дзіцячай творчасці.
Асноўнымі задачамі інтэлектуальнай гульні “Беларусь праваслаўная” з'яўляюцца далучэнне вучняў да гісторыі дзяржавы, гісторыі праваслаўя і духоўнай культуры праз форму спаборніцтва, а таксама духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення, развіццё творчага патэнцыялу сярод дзяцей і падлеткаў.
У турніры прынялі ўдзел вучні 5-9 класаў. Удзельнікі змаглі прадэманстраваць свае веды па гісторыі Беларусі і, у прыватнасці, па гісторыі роднага краю, а таксама паказалі веданне найважнейшых святынь і знакамітых помнікаў праваслаўнай культуры Беларусі.