Віктарына “У гасцях у Вітамінкі”
30.10.2021Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у віктырыне “У гасцях у Вітамінкі”, якую правяла настаўнік пачатковых класаў Вяроха Алена Мікалаеўна. Падчас віктарыны вучні адгадвалі загадкі, разважалі, адказвалі на пытанні, гулялі.
Акцябраты атрадаў “Летуценнікі” і “Сонейка” (вучні 3-4 класаў), а таксама піянеры атрада “Зорка” (7 клас) здзейснілі экскурсію па памятных мясцінах весак Ніжні і Верхні Церабяжоў. Разам з педагогам-арганізатарам Лугіной Аленай Уладзіміраўнай вучні наведалі Брацкую магілу ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, помнік аднавяскоўцам, якія загінулі на франтах ВАВ (помнік выкананы ў выглядзе салдацкіх лістоў-трохвугольнікаў з выбітымі на іх імёнамі загінуўшых землякоў). Экскурсія прадоўжылася ў парку “Ніжне-Церабяжоўскім”. У рамках квэст-гульні “Палескія рабінзоны” вучні ў сваіх малюнках выразілі моманты восеньскай прагулкі, якія ім найбольш запамяталіся. Завяршылася падарожжа рабінзонаў пікніком на прыродзе.