Рэспубліканская квэст-гульня з QR кодамі “Палескія рабінзоны”. Маршрут ІІ “Кемлівасць”
13.11.2021Каманда “Фантазёры” адправілася на “бязлюдны” востраў, дзе прайшла па слядах Рабінзона. Хлопчыкі і дзяўчынкі без цяжцасцей знайшлі дарогу і змаглі прадказаць надвор'е, а таксама паказалі сябе знаўцамі геаграфіі, адказаўшы на пытанні віктарыны.
Больш за ўсё дзяцей зацікавілі заданні “Паляна кемлівых” і “Мова жэстаў”.
Для выканання задання “Паляна кемлівых” вучням было неабходна з картак з літарамі скласці назвы жывёл, птушак і раслін.
Перад выкананнем задання “Мова жэстаў” дзеці даведаліся пра тое, як Рабінзон выратаваў чалавека ад смерці, але той не ўмеў размаўляць ні на адной з моў і таму Рабінзону даводзілася навучаць яго жэстам. Для таго, каб выканаць заданне, хлопчыкам і дзяўчынкам таксама неабходна было навучыцца размаўляць адзін з адным, выкарыстоўваючы толькі жэсты, міміку і позу. У ходзе задання дзецям было весела, так як не заўсёды тое, што паказвалі, было зразумела.
Вядома, на гэтым наша каманда не будзе спыняцца, наадварот, будзем выконваць усё больш і больш заданняў, бо наперадзе яшчэ так шмат цікавага!