Інтэлектуальная гульня «ПІЯНЕРСКІ КВІЗ»
27.11.202127 лістапада ў піянерскай дружыне “Піянерская планета” Церабяжоўскай сярэдняй школы прайшоў дружынны этап інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Піянерскі квіз” сярод вучняў 7-8 класаў. У гульні прынялі ўдзел дзве каманды – “Вікторыя” і “Аўрора”.
Гульня складалася з шасці тураў і рызык-тура. Вучням патрэбна было бліснуць ведамі аб прыродзе Беларусі, паказаць свой інтэлект, вызначаючы факты аб вядомых людзях, мультыплікацыйных героях, правілах этыкету, даць адказ на пытанні, звязаныя з гісторыяй нашай краіны, вызначыць па малюнках назвы песень і выканаўцаў.
Вырашальным быў рызык-тур, дзе вучні рызыкнулі і ацанілі свае адказы на пытанні ад 0 да 3 балаў. Усе дзеці справіліся з заданнямі, актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні пытанняў. У выніку гульні самыя актыўныя ўдзельнікі былі адабраны для ўдзелу ў раённым этапе “КВІЗ”.