Раённы этап інтэлектуальнай гульні «ПІЯНЕРСКІ КВІЗ»
18.12.202118 снежня ў піянерскай дружыне “Піянерская планета” Церабяжоўскай сярэдняй школы прайшоў раённы этап інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Піянерскі квіз”, у якой прынялі ўдзел вучні 7-8 класаў.
Гульня складалася з шасці тураў і рызык-тура. Вучням патрэбна было бліснуць ведамі аб культуры Беларусі, паказаць свой інтэлект, вызначаючы факты аб вядомых людзях, мультыплікацыйных героях, даць адказ на пытанні, звязаныя з піянерскай арганізацыяй і яе праектамі.
Вырашальным быў рызык-тур, дзе вучні рызыкнулі і ацанілі свае адказы на пытанні ад 0 да 3 балаў. Усе дзеці справіліся з заданнямі, актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні пытанняў.