Рэспубліканская квэст-гульня з QR кодамі “Палескія рабінзоны”. Маршрут III “Рабінзоны ў краіне цудаў”
29.01.2022Рэспубліканская квэст-гульня “Палескія рабінзоны” працягваецца. Разам з ёй працягвае сваё падарожжа каманда “Фантазёры” Церабяжоўскай сярэдняй школы.
Чарговы маршрут – “Рабінзоны ў краіне цудаў”.
Маршрут складаўся з наступных этапаў:
“Экстрымальная сітуацыя”. Вучням неабходна было ўявіць, што яны апынуліся на караблі, які тоне. Побач – бязлюдны востраў. Ратуючыся, яны могуць узяць з сабой толькі 5 прадметаў з прапанаванага спісу.
“Святочны калейдаскоп”. Вучням неабходна было прадэманстраваць сваё творчае майстэрства, зрабіць, напрыклад, святочныя маскі.
“Рабінзонаўскі каляндар”. Дзеці даведаліся, які каляндар прыдумаў Рабінзон. Вучням неабходна было прыдумаць свой каляндар.
“Семафорная азбука”. Вучні атрымалі ад Рабінзона зашыфраваны тэкст і ключ да яго. Задача: расшыфраваць тэкст як мага хутчэй.
Разгадаўшы падказку, вучні знайшлі наступны QR код. Падарожжа працягваецца!