Вусны часопіс “Піянеры-героі”
05.02.20225 лютага вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел ў выхаваўчым мерапрыемстве ў форме вуснага часопіса “Піянеры-героі”, прысвечаным Дню памяці юнага героя-антыфашыста. Дзеці даведаліся, хто такія героі-антыфашысты; чаму Дзень памяці адзначаецца менавіта 8 лютага. У рамках мерапрыемства вучні яшчэ раз успомнілі хлопчыкаў і дзяўчынак, якія змагаліся і паміралі за свабоду нашай Радзімы.
Сучасныя школьнікі павінны ведаць і памятаць пра подзвігі сваіх аднагодкаў, таму што юныя героі былі такімі ж падлеткамі: вучыліся, сябравалі, але ў іх бесклапотнае дзяцінства і юнацтва ўварвалася вайна і яны разам з дарослымі біліся з ворагам і працавалі не пакладаючы рук.
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню памяці юных герояў-антыфашыстаў, педагогам-арганізатарам Лугіной Алёнай Уладзіміраўнай была падрыхтавана фотавыстава “Маленькія героі вялікай вайны”; пры дапамозе бібліятэкара школы Гузіч Таццяны Мікалаеўны была арганізавана кніжная выстава “Кроме желания выжить, есть ещё мужество жить…”