Дзень баскетбаліста
12.02.202212 лютага ў Церабяжоўскай сярэдняй школе праходзілі мерапрыемствы выхаваўчай і спартыўнай накіраванасці. Гэты суботні дзень быў вельмі цікавым і насычаным для многіх вучняў нашай школы.
З мэтай стымулявання паспяховай пазнавальнай актыўнасці, цікавасці да ўрокаў рускай мовы і літаратуры, развіцця творчых здольнасцей была праведзена інтэлектуальная гульня “Ведаем рускі”. У гульні прымалі ўдзел вучні 5-7 класаў, якім трэба было выканаць заданні з розных раздзелаў лінгвістыкі. Турнір хоць і не рыцарскі, але не менш значны і важны. Праверыць сваю эрудыцыю дапамаглі займальныя спаборніцтвы з вобласці рускай мовы. Па выніках былі вызначаны каманды-пераможцы.
Вучні 2-4 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Мой любімы казачны герой”, мэтай якога было навучыць дзяцей перадаваць у малюнках свае ўражанні ад прачытанай казкі, пакрокава маляваць казачных герояў, якія ім спадабаліся. Падчас мерапрыемства вучні адгадвалі загадкі, успомнілі дзіцячых пісьменнікаў, праверылі свае веды пра герояў казак, паўтарылі этапы выканання малюнка. Мерапрыемства скончылася выставай дзіцячых работ.
Не абышлося ў гэты дзень і без спартыўных мерапрыемстваў. Хлопчыкі 9 класа прынялі ўдзел у спаборніцтвах па баскетболе. Настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Літвінка Іосіфам Іосіфавічам былі праведзены конкурсы “Штрафны кідок”, “Закінь з двух”, “Баскетбольны слалам”, “Кропка выбывання”. У выніку спаборніцтва перамогу атрымаў Ракала Аляксандр.