Віктарына “Роднае слова”
19.02.2022У шосты школьны дзень была праведзена віктарына “Роднае слова”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.
Сёння ў свеце налічваецца больш чым шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Каб захаваць тыя мовы, якія знікаюць, ЮНЕСКА абвясціла дзень роднай мовы. Мерапрыемства зацікавіла вучняў 5-9 класаў. Навучэнцы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, пашырылі веды па роднай мове і літаратуры, гісторыі Беларусі. Віктарына прайшла па прыпынках: “Паэтычны”, “Слова трапнае і дасціпнае”, “Працягні прыказку”, “Перакладчыкі”, “Спаборнічаюць капітаны”, “Творчы”. Напрыканцы дзеці выказвалі свае прапановы пра захаванне беларускай мовы, неабходнасць яе вывучэння.