КТС для акцябрат “Вясенняя фантазія”
05.03.2022Напярэдадні свята педагог-арганізатар Лугіна Алёна Уладзіміраўна правяла з вучнямі 2-4 класаў мерапрыемства “Вясенняя фантазія” па вырабе віншавальных паштовак.
Паштоўка, зробленая сваімі рукамі – прыемны падарунак для нашых любімых мам і бабуль.
Падчас мерапрыемства дзеці таксама пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення, відамі, формамі віншавальных паштовак як формы зносін паміж людзьмі на прыкладзе свята 8 сакавіка.
Дзеці з вялікай цікавасцю выраблялі віншавальныя паштоўкі, а потым напісалі ў іх цёплыя пажаданні і віншаванні са святам сваім мамам і бабулям.
Работы атрымаліся яркімі, маляўнічымі, а пажаданні ў паштоўках былі шчырымі і добрымі.