КВІЗ-гульня “Беларусь ад А да Я”
12.03.2022
12 сакавіка педагог-арганізатар Лугіна Алёна Уладзіміраўна правяла КВІЗ-гульню “Беларусь ад А да Я” сярод вучняў 5-8 класаў. У гульні прынялі ўдзел дзве каманды – “Беларусы” і “Эрудыты”. Гульня складалася з шасці тураў і рызык-тура. Вучням патрэбна было бліснуць ведамі аб прыродзе Беларусі, паказаць свой інтэлект, вызначаючы факты аб вядомых людзях, спартсменах Беларусі, рашыць рэбусы і правільна назваць фразеалагізмы, даць адказ на пытанні, звязаныя з гісторыяй нашай краіны, вызначыць па малюнках назвы песень і выканаўцаў. Вырашальным быў рызык-тур, дзе вучні рызыкнулі і ацанілі свае адказы на пытанні ад 0 да 3 балаў. Усе дзеці справіліся з заданнямі, актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні пытанняў. У выніку гульні перамогу атрымала каманда “Беларусы”. |
Спаборніцтвы “Залатая скакалка” |
12 сакавіка сярод вучняў 5-8 класаў прайшлі спартыўныя спаборніцтвы “Залатая скакалка”. Настаўнік фізічнай культуры Літвінка Іосіф Іосіфавіч падрыхтаваў для вучняў разнастайныя выпрабаванні: скачкі на колькасць разоў за адну хвіліну, скачкі на колькасць разоў на адной назе за 20 секунд, скачкі да першай памылкі, скачкі на колькасць розных спосабаў і інш. Завяршыліся спаборніцтвы гульнёй “Скакалка пад нагамі”. |