КТС “Фестываль кветак”
19.03.2022Наступіла доўгачаканая вясна. Уся прырода ажывае, цешыцца яркаму вясноваму сонейку. На ўзлесках лясоў каля бяроз, уздоўж ручаёў з'яўляюцца першыя кветкі. Якія прыгожыя вясновыя кветкі! Каб атрымліваць асалоду ад іх і дома вучням 1-4 класаў было прапанавана вырабіць кветкавыя кампазіцыі падчас КТС “Фестываль кветак”. Дзеці атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою на ўсе выхадныя.