Гадзіна карыснай парады “Тату і пірсінг: плюсы і мінусы”
26.03.202226 сакавіка 2022 года для вучняў 8-11 класаў была праведзена гадзіна карыснай парады “Тату і пірсінг: плюсы і мінусы”.
Падчас мерапрыемства вучні разважалі аб тым, ці шкодныя татуіроўкі і пірсінг для здароўя, каму не варта рабіць пірсінг і тату з медыцынскага пункту гледжання, выказалі сваё стаўленне да татуіровак і пірсінгу, таксама даведаліся пра гісторыю ўзнікнення татуіровак і пірсінгу, іх віды, а таксама пра наступствы і ўплыў пірсінгу і тату на арганізм чалавека. Скончылася мерапрыемства правядзеннем анкетавання “Маё стаўленне да татуіровак і пірсінгу”.