Інфарматыўныя заняткі
07.05.2022Кожную суботу вучні школы з задавальненнем наведваюць гурткі “Юны інспектар дарожнага руху” і “Юны майстар”.
Заняткі настаўніка працоўнага навучання Ляшкевіча Аляксандра Васільевіча інфарматыўныя і даюць шмат практычных навыкаў. Юныя майстры выпілоўваюць ручным лобзікам, выпальваюць карціны і майструюць розныя вырабы з дрэва.
Юныя інспектары дарожнага руху ўдасканальваюць практычныя навыкі язды на веласіпедзе.