17 верасня – Дзень народнага адзінства
17.09.2022У 2021 годзе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі было заснавана дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Гэта свята патрыятызму, узаемадапамогі і яднання нашага беларускага народа. 17 верасня ў Церабяжоўскай сярэдняй школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная гэтаму святочнаму дню.
Дырэктар школы Шпакевіч Вадзім Мікалаевіч павіншаваў вучняў і настаўнікаў са святам, а таксама ўручыў вучням 9 класа падарункавае выданне “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
У рамках мерапрыемстваў шостага школьнага дня піянеры атрада “Данка” прынялі ўдзел у працоўнай акцыі па добраўпарадкаванні брацкай магілы воінаў, якія вызвалялі Церабяжоў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.