Акцыя “Віншуем!” да Дня настаўніка і Дня пажылых людзей
01.10.20221 кастрычніка, у Дзень пажылых людзей і напярэдадні Дня настаўніка, вучні Церабяжоўскай сярэдняй школы павіншавалі ветэранаў педагагічнай працы з іх прафесійным святам. Не забылі таксама павіншаваць былых работнікаў школы, якія ўжо даўно знаходзяцца на заслужаным адпачынку, з Днем пажылых людзей. У гэты святочны дзень, дзень дабра і павагі, сваё 90-годдзе адзначыў доўгажыхар вёскі Ніжні Церабяжоў Бык Іван Якаўлевіч.
Жадаем усім доўгіх і шчаслівых гадоў, напоўненых здароўем, спакоем і шчасцем.