Дзень здароўя
08.10.20228 кастрычніка ў Церабяжоўскай сярэдняй школе прайшлі мерапрыемствы, якія садзейнічалі фарміраванню ў вучняў беражлівых адносін да свайго здароўя.
Вучні 1 – 4 класаў прынялі актыўны ўдзел у гульні “Слабае звяно” па тэме “Харчаванне і здароўе”. Гуляня складалася з чатырох раўндаў і скончылася перамогай Козел Дарыны.
З мэтай паглыблення ведаў вучняў аб рацыянальным харчаванні і фарміраванні пазітыўнай ацэнкі здаровага ладу жыцця для вучняў 5-7 класаў была праведзена конкурсна-гульнявая праграма “Шкодная пяцёрка і карысная дзясятка”. Гульня складалася з некалькіх конкурсаў (“Шкодная пяцёрка”, “Закажы страву”, “Карысная дзясятка”) і скончылася віктарынай “Правільнае харчаванне”.