Дзень карысных спраў
29.10.2022Шосты школьны дзень для вучняў Церабяжоўскай сярэдняй школы быў карысным і актыўным. Вучні 5-7 класаў прынялі актыўны ўдзел у пазнавальнай гульні-віктарыне “Ці ведаеш ты сваю краіну?”, рыхтаваліся да ўдзелу ў інтэлектуальна-разважальнай гульні “Піянерскі КВІЗ”. Вучні 8-11 класаў з карысцю правялі вольны час у спартыўнай зале.