Юмарына “Смейся на здароўе. Усмешкі і добры настрой”
12.11.2022 У суботу, 12 лістапада, для вучняў 5 – 7 класаў прайшла юмарына “Смейся на здароўе. Усмешкі і добры настрой”.
У пачатку мерапрыемства адбылася размова аб карысці смеху, жартаў для здароўя чалавека. Вясёлая віктарына распачала юмарыну. Пасля вучні прынялі ўдзел у конкурсах “Завяжы шалік”, “Скарагаворкі”, “Адгадай песню” і нават станцавалі “Лебядзінае возера” у розных варыяцыях. Усе атрымалі ад мерапрыемства зарад вясёлага настрою і жартоўныя прызы.