Інтэлектуальная гульня “Піянерскі КВІЗ”
26.11.202226 лістапада ў піянерскай дружыне “Піянерская планета” Церабяжоўскай сярэдняй школы прайшоў дружынны этап інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Піянерскі квіз” сярод вучняў 6-8 класаў. У гульні прынялі ўдзел дзве каманды – “Сябры” і “Метэоры”.
Гульня складалася з шасці тураў і рызык-тура. Вучням патрэбна было паказаць свой інтэлект, вызначаючы факты аб вядомых людзях, мультыплікацыйных фільмах, традыцыях і святочных датах піянерскай арганізацыі, даць адказ на пытанні, звязаныя з гісторыяй нашай краіны, праявіць сваю інтуіцыю.
Вырашальным быў рызык-тур, дзе вучні рызыкнулі і ацанілі свае адказы на пытанні ад 0 да 3 балаў. Усе дзеці справіліся з заданнямі, актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні пытанняў. У выніку гульні самыя актыўныя ўдзельнікі былі адабраны для ўдзелу ў раённым этапе “КВІЗ”.