“Экскурсія ў Музей шкодных звычак”
10.12.2022У шосты школьны дзень з вучнямі 8,10 класаў быў праведзены прафілактычны занятак “Экскурсія ў Музей шкодных звычак”. У выніку дзеці прыйшлі да высновы, што сябраваць патрэбна толькі з добрымі звычкамі: займацца спортам, правільна харчавацца, не праводзіць шмат часу за камп’ютарам.