Квэст-гульня “Я за здаровы лад жыцця”
11.02.2023У рамках шостага школьнага дня вучні 5 – 6 класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні “Я за здаровы лад жыцця”. З мэтай выхавання свядомай патрэбы ў захаванні здароўя, удзельнікі падарожнічалі па станцыях “Рамонкі”, “Адлюстраванне”, Анаграмы”, “Збяры аптэчку”, “Рознакаляровыя сталы”. У выніку, вучні прыйшлі да высновы, што здаровы чалавек – гэта чалавек не толькі са здаровым целам, але і чалавек, у якога цудоўны настрой і добрыя адносіны з людзьмі.