“Ад ляноты хварэюць, ад працы здаравеюць”
18.02.2023“Ад ляноты хварэюць, ад працы здаравеюць” – пад такой назвай 18 лютага прайшоў дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі ў Церабяжоўскай сярэдняй школе.
Вучні 5-6 класаў удзельнічалі ў гульні “Таямнічае слова”, пашырылі свае веды аб прафесіях, адгадвалі загадкі, тлумачылі сэнс прыказак і прымавак аб працы. Кожны з іх падзяліўся сваімі марамі і планамі на будучае.