Разам з вясной прыходзіць самае пяшчотнае свята 8 Сакавіка.
04.03.2023Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, 04.03.23 г., для вучняў пачатковых класаў была арганізавана творчая майстэрня “Кожны сонечны праменьчык мы падорым маме ”. Удзельнікі майстар-класа змаглі праявіць свой творчы патэнцыял. У кожную працу дзеці ўклалі часцінку сваёй душы. Яны імправізавалі, самастойна падбіралі колер паперы і кардону, складалі кампазіцыю з вырабленых кветак.
У выніку атрымаліся яркія і ўнікальныя букеты, зробленыя з цяплом і жаданнем падарыць радасць сваім родным і любімым людзям.