Гасцёўня “Сямейныя традыцыі”
22.04.202322.04.2023 г. вучні пачатковых класаў наведалі мерапрыемства “Сямейныя традыцыі”. Удзельнікі актыўна складалі сямейны альбом і генеалагічнае дрэва сваёй сям’і, размяркоўвалі сямейны бюджэт, дзялілі абавязкі паміж членамі сям’і. Падчас сумеснай гутаркі дзеці пераканаліся ў тым, што сямейныя традыцыі бываюць розныя: чытанне кніг, заняткі спортам, паходы на прыроду і многае іншае. Агульныя інтарэсы, сумеснае адзначэнне святаў збліжаюць членаў сям’і і дораць ім упэўненасць у надзейнай і абароненай будучыні, паколькі толькі моцная сям’я можа даць чалавеку спакой і надзею на дапамогу ў цяжкую хвіліну.
Дзякуючы традыцыям, якія існуюць у нашых сем’ях, мы вучымся любіць, паважаць адзін аднаго, давяраць, дапамагаць адзін аднаму, цаніць каштоўныя хвіліны зносін з роднымі людзьмі, а гэта самае галоўнае ў жыцці.