Спартыўна-пазнавальныя эстафеты “У госці да казкі”
13.05.2023У суботу, 13 мая 2023 года адбыліся спартыўна-пазнавальныя эстафеты, якія праходзілі паміж вучнямі 1 – 5 класаў.
Спаборніцтвы пачаліся з пастраення, прадстаўлення каманд і журы, уступнага слова настаўніка. Камандам былі прапанаваны розныя спартыўныя эстафеты.
Усе удзельнікі паказалі сваю лоўкасць, сілу і хуткасць. А галоўнае – атрымалі зарад бадзёрасці, масу станоўчых эмоцый і салодкія прызы.