Займальная гадзіна “Справы сямейныя”
23.09.2023Цікава прайшла займальная гадзіна “Справы сямейныя”для вучняў 4 – 6 класаў. Вучні тлумачылі прыказкі і прымаўкі пра сям’ю, удзельнічалі ў гульнях “Перадай сардэчка”, “Эрудыт”, конкурсах “Народная мудрасць гаворыць”, “Вясёлыя матрошкі”, “Хто гэта”. У канцы мерапрыемства ахвотна будавалі дом сваёй мары, дзе кожны з удзельнікаў пажадаў, каб у яго доме пасяліліся здароўе, любоў, шчасце і ўзаемаразуменне.