Падарожжа “З чаго пачынаецца Радзіма”
07.10.20237 кастрычніка для вучняў пачатковых класаў праведзена падарожжа “З чаго пачынаецца Радзіма”. Удзельнікі мерапрыемства вандравалі па станцыях: “Легенда пра Беларусь”, “Сімвалы маёй Радзімы”, “Перакладчыкі”, эрудыт-разведка “Мая сталіца”, “Гарады Брэстчыны”, “Якасці беларуса”. Усе заданні спрыялі выхаванню ў дзяцей пачуцця любові да сваёй мовы і Радзімы, годнасці за свой народ.