Вясёлыя старты
11.11.202311 лістапада вучні ўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах “Вясёлыя старты”. Камандам “Вітамін Д” і “Расцішкі” былі прапанаваны конкурсы на кемлівасць, з бегам, скачкамі, эстафеты з мячамі, абручамі і кеглямі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя здольнасці і навыкі. Усе імкнуліся прыйсці да фініша першымі, але каманда “Вітамін Д” была хутчэйшай.
Удзельнікі каманд атрымалі зарад бадзёрасці, добрага настрою і салодкія ўзнагароды.