“Я здароўе зберагу, сам сабе дапамагу”
09.12.2023У суботу 9 снежня для вучняў пачатковых класаў было праведзена мерапрыемства “Я здароўе зберагу, сам сабе дапамагу”. Вучні даведаліся, што стан здароўя чалавека ў першую чаргу вызначаецца ладам жыцця і звычкамі, а значыць, у многім залежыць ад нас саміх, ад нашых адносін да ўласнага здароўя. Вучні замацавалі і пашырылі свае веды аб здаровым ладзе жыцця ў ходзе віктарыны “Я за здаровы лад жыцця”.