Квэст “Ланцужок прафесій”
16.12.2023Для вучняў пачатковых класаў 16 снежня праведзены квэст “Ланцужок прафесій”, які садзейнічаў фарміраванню ўяўленняў аб разнастайнасці прафесій. У кожнага з удзельнікаў гульні было жаданне праявіць сябе, паказаць свае веды і здольнасці на этапах “Прафесіі маіх бацькоў”, “Прафесіі ў загадках”, “Вясёлая казачная віктарына”, “Хто я?”, “Бюро знаходак”. Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый, выконваючы заданні на званне лепшага повара, урача і сталяра.