Падарожжа “ Каб любіць Беларусь нашу мілую”
03.02.2024У чарговую суботу для вучняў пачатковых класаў арганізавана падарожжа “ Каб любіць Беларусь нашу мілую” з мэтай выхавання пачуцця патрыятызму, павагі і гонару за сваю Радзіму. Любоў да Радзімы – галоўнае пачуццё для кожнага чалавека. Удзельнікі падарожнічалі па станцыях "Дзяржава", "Карта"', "Прырода", "Гісторыя", "Рамёслы", "Святы". Вучні гулялі ў перакладчыка, працавалі з картай, выконвалі заданні за пэўны перыяд часу, складалі пазлы з сімваламі Беларусі, адказвалі на пытанні. Пачаткоўцы даказалі, што яны сапраўдныя маленькія патрыёты сваёй Радзімы.