Віктарына “Наша Беларусь”
02.03.20242 сакавіка 2024 года вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у віктарыне «Наша Беларусь». Падчас віктарыны дзеці адказвалі на пытанні па гісторыі, культуры, традыцыях, дзяржаўнай сімволіцы Беларусі. Дзеці здзейснілі таксама віртуальнае падарожжа па галоўных славутасцях беларускай зямлі, пабывалі ў чароўным царстве беларускага Дзеда Мароза, пазнаёміліся з некаторымі легендамі аб паходжанні назвы краіны, яе прыродных сімвалаў.