Агульнашкольны бацькоўскі сход
13.12.2019
Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Адамчук Алена Васільеўна пазнаёміла прысутных з праектам прафесійнага самавызначэння вучняў у рамках адукацыйнага падарожжа ў прафесію, які дзейнічае ў школе.
Адукацыйнае падарожжа арыентавана на засваенне прафесіі і пашырае магчымасці знаёмства з абранымі прафесіямі. Вучні 5 класа вывучаюць прафесію кухара, 6-га –настаўніка, 7-га –экскурсавода, 8-га і 9-га – медработніка, 10-га – візажыста. Рэалізацыя індывідуальных адукацыйных праграм прадугледжвае пошук і вывучэнне інфармацыі аб канкрэтнай прафесіі, правядзенне міні-даследаванняў, сустрэчы са спецыялістамі ў самым розным фармаце, наведванне прадпрыемстваў, звязаных з вывучаемай прафесіяй; прафесійныя пробы. Гэта дазваляе зрабіць вучням вывыды аб тым, якія патрабаванні прад'яўляюцца да спецыялістаў, якія новыя тэхналогіі выкарыстоўваюцца ў прафесіі, якія навучальныя прадметы важныя для атрымання прафесіі і якімі асобаснымі якасцямі павінен валодаць работнік, каб забяспечыць эфектыўнасць прафесійнай дзейнасці. Педагог-псіхолаг Васілевіч Ала Рыгораўна з дапамогай прэзентацыі правяла групавую кансультацыю па прафілактыцы дзіцячага сямейнага насілля "Насілле параджае насілле". Спецыяліст раскрыла пытанні відаў насілля, яго прычын, наступстваў для дзяцей. Пазнаёміла з практыкаваннямі для зняцця моцнага эмацыйнага напружання. |