Прафілактыка траўматызму
11.12.201911 снежня ў гасцях у школьнікаў пабываў Сімончык Аляксандр Вячаслававіч, начальнік сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Столінскага РАНС.
У інтэрактыўнай лекцыі для вучняў 5-11 класаў Аляксандр Вячаслававіч нагадаў правілы карыстання піратэхнікай у перыяд навагодніх святаў, правілы паводзін пры пажары. Адказваючы на пытанні пасля прагляду фільмаў, дзеці атрымалі ў падарунак маляўнічыя закладкі з правіламі бяспечных паводзін. |