У аўторак, 26 лістапада, у рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІДу і Сусветнага Дня прафілактыкі СНІДу, педагог-псіхолаг Васілевіч Ала Рыгораўна правяла з вучнямі 9,11 класаў трэнінг па прафілактыцы ВІЧ/СНІД.
Старшакласнікі даведаліся гісторыю ўзнікнення захворвання, шляхі перадачы і, самае галоўнае, спосабы засцярогі. Пры падвядзенні вынікаў Васілевіч А.Р. зрабіла акцэнт на адказнасць кожнага за сваё здароўе і заклікала прадумваць наступствы сваіх учынкаў. |