Гутарка-лекцыя па правілах дарожнага руху
15.11.2019
15 лістапада старшым лейтэнантам Ягоравым Аляксандрам Сяргеевічам, інспектарам ДПС 2 узвода ДПС батальёна ДПС ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, праведзена пазнавальная гутарка-лекцыя "Мая бяспека на дарозе» сярод вучняў 1-7 класаў, падчас якой былі разабраны найбольш часта сустракаемыя сітуацыі на дарозе "дарожныя пасткі", неабходнасць прысутнасці на верхняй вопратцы пешаходаў святлоадбівальных элементаў. Нагадаў дзецям аб правілах дарожнага руху пры кіраванні веласіпедамі і аб дазволеных месцах для катання на веласіпедах, самакатах і ролікавых каньках. Пагаварыўшы аб правілах дарожнага руху для вадзіцелей веласіпедаў, старшы лейтэнант праінфармаваў рабят аб відах адміністрацыйных правапарушэнняў пры кіраванні такім транспартным сродкам і аб адказнасці, прадугледжанай за парушэнні ПДР непаўналетнімі. Супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі распавёў дзецям пра тое, што веласіпед – самы неабаронены від транспартнага сродку, і нават нязначныя сутыкнення, а часам і проста падзенне, могуць пацягнуць за сабой сур'ёзныя наступствы. Таму неабходна паклапаціцца аб дадатковых сродках абароны – шлемах, накаленніках, налакотніках і пальчатках. Вучні школы ўважліва слухалі інспектара, задавалі пытанні, якія іх цікавяць, і атрымлівалі прафесійныя адказы. |