Экскурсія ў музей
08.11.20196 лістапада вучні 6,7 класаў наведалі Столінскі раённы краязнаўчы музей.
У цяперашні час дзейнічае ўжо 4-я па ліку экспазіцыя музея. Яна разгорнута ў 6 залах: прыроды, археалогіі, гісторыі (3 залы) і этнаграфіі. У храналагічным плане экспазіцыя ахоплівае гістарычны перыяд з 7-8 тыс. да н.э. (эпоха мезаліту) да сучаснасці. У эстэтычным выхаванні важная роля ў музеі адведзена так званай "Гасцёўне". Гэта па сутнасці справы пастаянна дзеючы мастацкі міні-салон, у якім дэманструюцца жывапісныя палотны мясцовых мастакоў, відэафільмы, асобныя выставачныя работы. Стомленыя, але задаволеныя ад уражанняў і эмоцый, дзеці вярнуліся дадому. |