Што? Дзе? Калі? - ведаюць педагогі
04.11.20194 лістапада каманда настаўнікаў нашай школы прыняла ўдзел у раённым інтэлектуальным турніры «Што? Дзе? Калі?", які праходзіў у сярэдняй школе № 3 г. Століна.
Пазмагацца прыехалі 17 каманд педагагічных калектываў. Арганізаваць турнір дапамагла судзейская брыгада, якая ўжо шмат гадоў запар праводзіць падобныя гульні сярод вучняў. Спачатку ўдзельнікам была прапанаваная размінкавая гульня "АБВГДЕйка" - кароткія пытанні на 28 літар алфавіту. Затым каманды згулялі два тура гульні «Што? Дзе? Калі?"па 15 пытанняў у кожным. Хвіліна на абмеркаванне і адказы перадаюцца ў судзейскую камісію. У выніку ў нашай каманды восьмае месца, "залатая сярэдзіна". |