З любоўю да маці
11.10.2019
У пятніцу, 11 кастрычніка, вучні падрыхтавалі ўрачысты канцэрт да Дня маці. Удзельнікі спявалі, танцавалі, чыталі вершы. Асабліва спадабаліся гледачам выступленне вакальнай групы 9 і 11 класаў, песня «Мамачка мілая, мама мая» у выкананні першакласнікаў, танцавальны флэш-моб ад 6 класа і дуэт Бык Валерыі (3 клас) і Святланы Бажко, загадчыцы Ніжнецерабяжоўскім сельскім клубам. |