Восень шчодрая як мама.
09.10.2019
У сераду, 9 кастрычніка, калідор другога паверха школы змяніўся. Уздоўж сцен на сталах вучні паказалі сваё ўменне ў стварэнні восеньскіх кампазіцый з прыродных матэрыялаў. Асабліва спадабаліся «Каралева восень» Бык Валерыі (3 клас) і кветкавая кампазіцыя 8 класа «Букет для мамы». Выстава "Восень шчодрая як мама" будзе радаваць наведвальнікаў школы да суботы. |