Экскурсія ў адукацыйны цэнтр бяспекі МНС.
02.10.2019
Навучальныя стэнды і трэнажоры-сімулятары ў даступнай форме дапамагаюць дзецям атрымаць неабходную інфармацыю, што датычыцца бяспекі жыццядзейнасці, і праверыць свае веды на практыцы. Менавіта тут дзеці вучацца авалодваць навыкамі бяспечных паводзін у крытычных сітуацыях, якія могуць адбыцца дома і на вуліцы, навучыцца парадку дзеянняў і асноўным спосабам абароны, прыёмам аказання першай медыцынскай дапамогі. У спецыяльна устаноўленых кабінках прыведзены розныя сітуацыі, якія могуць адбыцца ў паўсядзённым жыцці. Вучні практычна даводзілі да аўтаматызму алгарытм выкліку падраздзяленняў МНС, а таксама вучыліся апісваць сітуацыю, відавочцам якой яны сталі. Дзеці адпрацоўвалі і навыкі тушэння невялікіх пажараў пры дапамозе вогнетушыцеля. Мадэляваліся чатыры сітуацыі ў двух месцах - у школе і дома. Наведванне цэнтра ўзбагаціла ведамі і навыкамі ўсіх старшакласнікаў. |