Тыдзень спорту і здароўя
28.09.2019
З 24 па28 верасня ў школе прайшоў Тыдзень здароўя і спорту " Фізкультура-спорт-здароўе!». На працягу тыдня вучні спаборнічалі ў розных спартыўных дысцыплінах. Пераможцамі агульнашкольнага турніру па настольным тэнісе ў малодшай групе сталі: Козел Багдан (4 клас) – 1 месца, Казубоўскі Максім (3 клас) - 2 месца і Жэбрацкі Мікалай (2 клас) - 3 месца. Лепш за ўсіх валодае скакалкай Вык Валерыя з 3 класа. Сярод старшакласнікаў у бадмінтоне перамагла Хоміч Лізавета (8 клас), а ў дартсе – Ліпскі Уладзімір (11 клас). |