Міжнародны патрыятычны праект «У славу Вялікай Перамогі»
27.09.2019
27 верасня старшакласнікі, члены ГА «БРСМ», удзельнічалі ў выманні зямлі з воінскіх пахаванняў. Намеснік старшыні Рэчыцкага сельскага савета Куст Пётр Васільевіч распавёў пра тое, што напярэдадні святкавання 75-годдзя Перамогі капсула з зямлёй усіх воінскіх пахаванняў Беларусі будзе ўрачыста закладзена ў крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых. Гонаровае права, зрабіць выманне зямлі з брацкай магілы воінаў-вызваліцеляў і магілы лейтэнанта Сталярова Рыгора Паўлавіча, было нададзена воіну-інтэрнацыяналісту Карповічу Уладзіміру Іванавічу і сакратару першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Церабяжоўскай сярэдняй школы Грэчка Крысціне. |