Экскурсія ў Цэнтр бяспекі
18.09.201917 верасня вучні 1,2,4 класаў наведалі першы ў Брэсцкай вобласці рэгіянальны цэнтр бяспекі на базе Столінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Дзеці вучыліся правільным дзеянням пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый. З дапамогай інавацыйных тэхналогій і трэнажораў-сімулятараў атрымалі магчымасць адпрацаваць практычныя навыкі выратавання людзей, карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, выкліку экстраных службаў, эвакуацыі з задымленага памяшкання і авалодаць навыкамі бяспечных паводзін у сітуацыях, якія нас чакаюць на дарозе, у транспарце, дома. Работнікі РАНС нагадалі аб правілах бяспекі дарожнага руху, распавялі, навошта трэба апранаць флікер у цёмны час сутак. |