Салют піянерскаму папаўненню!
13.09.201913 верасня, у Дзень нараджэння грамадскага аб'яднання "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя», вучні 5 класа прынялі ўдзел у гульні-падарожжы «Па краіне Піянерыі».
На кожнай станцыі ("Заліў законаў”, «Гара «З чаго ж, з чаго ж...», «Востраў правоў і абавязкаў», «Горад», «Мора дружбы») пяцікласнікаў сустракалі старэйшыя таварышы, члены ГА "БРСМ". Будучыя піянеры адказвалі на пытанні аб правах і абавязках, спявалі піянерскія песні, распавядалі аб законах піянераў, структуры арганізацыі і піянерскіх праграмах. Урачыстае павязванне гальштукаў прайшло ў краязнаўчым кутку школы. |