Мае памочнікі
11.09.201911 верасня, у рамках тыдня прафілактыкі суіцыдаў “Шчасце – жыць!" у школе прайшла акцыя "Мае памочнікі".
Падчас мерапрыемства педагог-псіхолаг Васілевіч Ала Рыгораўна папрасіла ўдзельнікаў успомніць і напісаць тых людзей у сваім акружэнні, якія дапамагаюць, на якіх можна абаперціся і даверыцца. Чакана, вучні камфортна адчуваюць сябе ў коле сям'і. А вось апытанне "Што робіць вас шчаслівым" выявіў вялікі дыяпазон прадметаў, з'яў і падзей. На першым месцы-музыка, на другім-канікулы, на трэцім – прысмакі. Чытаючы адказы іншых, можна ўзяць сабе «на заметку» рэсурсы добрага настрою. |