Верасень. Школа. Званок.
03.09.2019На ўрачыстую лінейку ў Церабяжоўскую школу прыехала шмат пачэсных гасцей: Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Іван Данілавіч Наскевіч, Старшыня Столінскага раённага выканаўчага камітэта Пратасавіцкі Рыгор Васільевіч, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Церабяжоў-Агра” Дзямко Мікалай Канстанцінавіч, начальнік змены аддзялення пагранічнага кантролю “Верхні Церабяжоў” капітан Жураўлёў Вячаслаў Аляксандравіч.
Іван Данілавіч і Рыгор Васільевіч павіншавалі вучняў і настаўнікаў школы з пачаткам новага навучальнага года і ўручылі падарункі. Ад імя райвыканкама школе ўручаны 9 пар лыж. Ад імя Следчага камітэта і асабіста яго кіраўніка Наскевіча Івана Данілавіча – персанальныя падарункі для ўсіх 89 вучняў і кожнага настаўніка школы, а таксама спартыўны інвентар, турыстычныя палаткі і іншае. |
Сваю першую кнігу – “Буквар» - першакласнікі атрымалі з рук вучняў выпускнога класа. |
Госці, у сваю чаргу, уручылі дзецям кнігу «Беларусь – наша Радзіма» – падарунак ад Прэзідэнта краіны. |
Першыя ўрокі ва ўсіх класах прайшлі на тэму “Займай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!". |
У 5 класе разам з вучнямі займальны аповяд класнага кіраўніка Веры Мікалаеўны Ракала слухалі і госці. |
Услед за святам пачынаюцца школьныя будні... |